
Лаўрэаты Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі
- Details
- Створана 29.12.2023 13:25
Імёны лаўрэатаў Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі былі аб'яўлены 29 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. Літаратурныя ўзнагароды былі заснаваны Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам у 2012 годзе і закліканы падтрымаць пісьменнікаў і паэтаў рэгіёна.
Намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў адзначыў значны ўклад Віцебскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ў развіццё літаратуры і культуры ў Год міру і стваральнай працы і ўручыў узнагароды лаўрэатам 2023 года.
У намінацыі «паэзія» ўладальнікам прэміі стаў Антон Параскевін (Віктар Улюценка) за кнігу «Белые зори», у намінацыі «літаратура для дзяцей» – Лідзія Піскун за кнігу «Удивительные истории Шали и Поли».
У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі, старшыня Віцебскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка.


































