
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова
- Details
- Створана 05.01.2024 09:36
4 студзеня ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» прайшла лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Пра што нам распавядае музыка», прысвечаная творчасці Франца Ёзафа Гайдна і Пятра Ільіча Чайкоўскага.
Аматары музыкі даведаліся пра цікавыя факты з біяграфій сусветна вядомых кампазітараў, а таксама праслухалі асобныя творы ў жывым выкананні Аляксандра Віктаравіча.
Напрыканцы сустрэчы кампазітар выканаў уласную п'есу «Отечество», што стала выдатным завяршэннем лекцыі.


































