
Перадача ў дар тактыльнай кнігі «Поры года»
- Details
- Створана 11.01.2024 10:08
У рамках дабрачыннага праекта «Дакраніся» супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў 10 студзеня перадалі ў дар дзіцячаму саду № 96 тактыльную кнігу «Поры года».
Каляровая ілюстраваная рэльефная кніга створана спецыяльна для дзяцей з парушэннямі зроку і змяшчае тактыльныя ўстаўкі з матэрыялаў рознай фактуры, яркія кантрасныя выявы і рухомыя гульнявыя элементы. Надпісы ў ёй выкананы шрыфтам Брайля.
Дабрачынны праект «Дакраніся» з'яўляецца часткай маштабнай бібліятэчнай праграмы «Міласэрнасць», за час яе рэалізацыі Віцебскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна было перададзена ў дар тры тактыльныя кнігі, створаныя рукамі бібліятэкараў.


































