
Адкрыццё фотавыставы «Папы»
- Details
- Створана 19.01.2024 09:30
18 студзеня ў бібліятэцы адкрылася фотавыстава, якая расказвае пра адказнае і далучанае бацькоўства. Арганізатары выставы – Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Дзіцячы Фонд ААН (ЮНИСЕФ) у Беларусі.
Прэзентацыя выставы адбылася ў г. Мінску 12 кастрычніка, зараз выстава падарожнічае па рэгіёнах краіны і 18 студзеня эстафету прыняў г. Віцебск. Кожная фатаграфія выставы «Папы», а іх 14, – гэта фотагісторыя з апісаннем, як бацькі з розных рэгіёнаў краіны бавяць час з дзецьмі. Віцебскую вобласць у фотапраекце прадставіў галоўны ўрач Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксей Вішнеўскі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Вера Астапенка і дырэктар Віцебскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Вольга Абухова, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Зоя Гукава.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі сем'і, бацькі якіх могуць служыць прыкладам: вадзіцелі міжнародных грузаперавозак Уладзімір Васіленка з г. Гарадка і Раман Цвяткоў з г. Віцебска, брыгадзір пуці Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Андрэй Крэсцьянінаў, псіхолаг ТЦСАН Першамайскага раёна г. Віцебска Раман Кандыба, ваеннаслужачы г. Віцебска Аляксандр Жулевіч. Мужчыны падзяліліся з прысутнымі сваім вопытам па падтрыманні статусу бацькі ў сям'і і грамадстве, ім былі ўручаны падарункі ад Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду.
Выстава працуе да 9 лютага.


































