
Круглы стол «105 год з часу ўтварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі»
- Details
- Створана 23.01.2024 14:57
23 студзеня ў бібліятэцы адбыўся круглы стол «105 год з часу ўтварэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі».
Значэнне гэтай знамянальнай падзеі ў гісторыі нашай краіны ў сваіх выступленнях адзначылі дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян і галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак.
Вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава ў дакладзе «К вопросу включения Витебской губернии в состав ССРБ» расказала пра дакументы па дадзеным перыядзе з фондаў архіва. Загадчык кафедры гісторыі і культурнай спадчыны Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, кандыдат гістарычных навук Анатоль Дулаў выступіў з дакладам «"Эмансіпацыя зверху": вопыт вырашэння жаночага пытання ў БССР у 1920-я гады». Выступленне загадчыка аддзела краязнаўства Ларысы Рагачовай было прысвечана асвятленню перыяду станаўлення савецкай улады і ўтварэння БССР у зборніках матэрыялаў канферэнцый «Віцебскі край» і ў электронным рэсурсе бібліятэкі «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць».
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел старшыня каардынацыйнага Савета арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый г. Віцебска Ларыса Аленская, намеснік старшыні Віцебскага абласнога савета ветэранаў Міхаіл Ляшчынскі, прадстаўнікі навучальных устаноў горада.


































