
Экалагічны анлайн-марафон «Экамысленне: я і мой горад»
- Details
- Створана 26.01.2024 10:26
24 студзеня ў бібліятэцы прайшоў экалагічны анлайн-марафон «Экамысленне: я і мой горад», падрыхтаваны сумесна з Курскай абласной бібліятэкай для дзяцей і юнацтва – філіялам АБУК «Абласная бібліятэка імя М. М. Асеева» (Расійская Федэрацыя).
Наш горад прадставілі навучэнцы 7 «Г» класа сярэдняй школы № 46 імя І. Х. Баграмяна разам з класным кіраўніком Ганнай Горбач.
Рабяты абмеркавалі экалагічны рэйтынг сваіх гарадоў, вызначылі найбольш важныя эказадачы і праблемы на сённяшні дзень. Кожная з каманд прадставіла праект свайго горада (горада будучыні), у якім апісаны комплекс прыродаахоўных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне экалагічнага стану горада адносна існуючых праблем забруджвання атмасфернага паветра і воднага асяроддзя, азелянення тэрыторый, добраўпарадкавання існуючых паркаў, сквераў і гэтак далей.
У канцы дыялогу кожны бок назваў цікавыя ідэі іншага ўдзельніка, разважаючы аб тым, як іх можна прымяніць для паляпшэння экалагічнай абстаноўкі ў сваім населеным пункце.


































