
Сустрэча з гітарыстам Алегам Капянковым
- Details
- Створана 31.01.2024 15:12
30 студзеня прайшла творчая сустрэча з гітарыстам, кампазітарам і аранжыроўшчыкам Алегам Капянковым (г. Мінск).
Педагог і суаўтар зборнікаў «Сшытак гітарыста» і «Азбука гітарыста» падзяліўся з пачынаючымі і ўжо вопытнымі музыкантамі тонкасцямі ігры на гітары, працэсу стварэння музыкі і аранжыроўкі кампазіцый.
Кампазітар расказаў аб гісторыі напісання сваіх твораў, а затым выканаў кампазіцыі, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця, пачынаючы ад важных падзей і момантаў, і заканчваючы мімалётнымі настроямі і перажываннямі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел педагогі і навучэнцы ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 5 г. Віцебска».


































