
Lingvaкафэ «Беларускія стравы»
- Details
- Створана 01.02.2024 15:14
Лінгвістычнае кафэ «Беларуская кухня», якое дзейнічае ў аддзеле выданняў на замежных мовах у рамках праекта «Пра Беларусь па-англійску», 31 студзеня наведалі вучні ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Віцебска імя Ф.Ц. Блахіна».
На прыкладзе невялікай колькасці страў школьнікі даведаліся пра ўнікальнасць і разнастайнасць нацыянальнай кухні, адзначылі падабенства з кухнямі славянскіх, балтыйскіх, яўрэйскага народаў. З урыўкаў твораў класікаў беларускай літаратуры ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся пра рэцэпты прыгатавання спрадвечна беларускіх старажытных страў (напрыклад, Якуб Колас у «Новай зямлі» апісаў нацыянальную страву «Верашчака»).
Паглыбіць веды пра багатую гісторыю і шматвяковыя традыцыі беларускай кухні дапамаглі лінгвістычныя кулінарныя конкурсы, віктарыны, эстафеты. Завяршылася сустрэча майстар-класам па вырабе кніжнай закладкі «Кухар».


































