
Справаздачна-выбарны сход прафсаюзнай арганізацыі бібліятэкі
- Details
- Створана 07.02.2024 13:53
Справаздачна-выбарны сход у пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» прайшоў 7 лютага.
У рабоце сходу прынялі ўдзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава і намеснік старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Лугаўцоў.
На сходзе падведзены вынікі работы прафсаюзнага камітэта за 2019–2023 гады, а таксама абазначаны перспектыўныя напрамкі далейшай работы на будучую пяцігодку. З дакладам аб праведзенай рабоце за справаздачны перыяд выступіла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вольга Лебедзева. Старшыня рэвізійнай камісіі Рэгіна Самахвалава дала справаздачу пра работу рэвізійнай камісіі за папярэднія чатыры гады.
Былі абраны новы склад прафсаюзнага камітэта, рэвізійнай камісіі, казначэй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і дэлегат на справаздачна-выбарную канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Адзінагалосным рашэннем калектыву старшынёй прафсаюзнай арганізацыі была пераабрана Вольга Лебедзева, якая выказала ўдзячнасць кіраўніцтву бібліятэкі за сацыяльнае партнёрства і ўзаемаразуменне, за ўвагу да прафкаму і адкрытасць да дыялогу.


































