
35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана
- Details
- Створана 09.02.2024 14:57
У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджання юбілейным медалём «35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана».
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2023 г. №403, юбілейным медалём узнагароджваюцца грамадзяне Беларусі (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Афганістане са снежня 1979-га па люты 1989 года, а таксама члены сем'яў.
Ваенны камісарыят горада Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў Віцебскай вобласці пры ўдзеле Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» запрасіў на сустрэчу маці, жонак і дзяцей загінуўшых ваеннаслужачых – ураджэнцаў Віцебска і Віцебскай вобласці.
Аддзел краязнаўства прапанаваў выставу тэматычных выданняў. Намеснік дырэктара Вольга Камендантава запрасіла ўсіх прысутных да супрацоўніцтва для дапаўнення інфармацыі электроннага рэсурсу «Афганистан. Без права на забвение», размешчанага на сайце бібліятэкі.


































