
Міжнародны дзень дарэння кніг
- Details
- Створана 15.02.2024 07:20
У Міжнародны дзень дарэння кніг, які адзначаецца 14 лютага, прынята дарыць кнігі сябрам і родным, прыносіць кнігі ў бібліятэкі, школы, дзіцячыя ўстановы.
У рамках мэтавай комплекснай праграмы «Міласэрнасць» аддзел абанемента Віцебскай абласной бібліятэкі праводзіць дабрачынную акцыю для тых, чые магчымасці доступу да чытання кніг абмежаваныя. Больш за 300 выданняў перададзены ў дар бібліятэцы Установы «ЛПП № 4» УДВП МУС па Віцебскай вобласці. Гэта гістарычныя і любоўныя раманы, фантастыка і дэтэктывы, навукова-папулярныя часопісы пра падарожжы і экспедыцыі, даследаванні і адкрыцці, дасягненні навукі і развіццё сусвету, традыцыі і культурную спадчыну народаў свету.


































