
Адкрыццё фотавыставы «Дакрануцца да спадчыны душой. Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі»
- Details
- Створана 15.02.2024 11:44
Вусныя традыцыі і звычаі, выканальніцкія мастацтвы і традыцыйныя рамёствы, абрады і святы, веды і навыкі, кулінарыя і многае іншае з'яўляюцца прадметам гонару беларусаў і неад'емнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, падрыхтавалі фотавыставу «Дакрануцца да спадчыны душой. Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі».
14 лютага ўрачыстае адкрыццё выставы адбылося ў бібліятэцы. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак і дырэктар абласной бібліятэкі Таццяна Адамян.
Святочны настрой падарыў наведвальнікам народны ансамбль цымбалістаў «Гарэзлівыя перазвоны» ДУ «Цэнтр культуры "Віцебск"», усе жадаючыя мелі магчымацасць паўдзельнічаць у майстар-класах па саломапляценні (майстар Людміла Вараб'ёва) і выцінанцы (майстар Аксана Зорына) ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна"», кераміцы (майстар Алеся Сарбаш) Цэнтр рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці»).
На перасовачнай выставе прадстаўлена 25 стэндаў, дзякуючы якім наведвальнікі могуць пазнаёміцца з народнымі традыцыямі і звычаямі, абрадамі, якія сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі.
Выстава працуе да 1 сакавіка.


































