
Выстава дзіцячага малюнка «Я вам дару свой яркі свет»
- Details
- Створана 16.02.2024 11:29
У бібліятэцы адкрылася выстава творчых работ вучня сярэдняй школы № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна Глеба Чуміка.
Кожная выстава дзіцячых работ прыадчыняе дзверцу ў свет творчасці і майстэрства, дзе малюнак – люстэрка душы. Праз маляванне дзеці дзеляцца марай, сваімі пачуццямі, гэта і любоў да блізкіх, захапленне навакольнай прыродай і жывёльным светам.
Увазе наведвальнікаў прадстаўлена 18 работ, якія выкананы гуашшу. Юны мастак шмат часу прысвячае маляванню: у агульнаадукацыйнай школе на факультатыве Вольгі Арасланавай і ў аб'яднанні па інтарэсах «Каларыт» пад кіраўніцтвам Наталлі Барсуковай.
Выстава размяшчаецца ў фае 3-га паверха бібліятэкі і працуе да 11 сакавіка.


































