
Перамога ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі
- Details
- Створана 16.02.2024 14:38
Гісторыка-патрыятычны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны» Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі.
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч уручыў дырэктару Таццяне Адамян узнагароду ў намінацыі «Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці абласных бібліятэк».
Мультымедыйны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны» распрацаваны ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» па блаславенні епіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя і сугучны ідэі Года міру і стваральнай працы. Структурна інтэрнэт-рэсурс складаецца з трох раздзелаў. У першым з іх – «Лікі святасці» – прадстаўлены катэгорыі, на якія прынята ў праваслаўі дзяліць святых пры іх кананізацыі і шанаванні ў залежнасці ад спраў іх зямнога жыцця. У раздзеле «Святыя заступнікі» сабраныя персаналіі, звязаныя з Віцебскай вобласцю месцам свайго нараджэння, служэння і спачыну. Інтэрактыўная частка «Праваслаўная палітра» дапамагае наглядна прадставіць інфармацыю пра святых апекуноў Віцебшчыны, а аўдыягід суправаджае віртуальнага вандроўцу па месцах іх ушанавання.
Праект створаны на аснове дакументальных крыніц з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі, архіўных матэрыялаў епархіяльных упраўленняў другой паловы XIX – пачатку XX стст., біяграфічных баз даных.
Прызначаны для шырокай аўдыторыі карыстальнікаў праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны» пашырае веды пра духоўную спадчыну як трывалую аснову самаідэнтыфікацыі беларускага народа, папулярызуе прыклады жыцця і подзвігаў праваслаўных людзей, якія служылі Богу і народу на нашай зямлі, для патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.


































