
Лекцыя «Каштоўнасці і сэнс жыцця чалавека»
- Details
- Створана 20.02.2024 10:30
«Жыццё мае сэнс» – пад такой назвай адбылася лекцыя для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа. Мерапрыемства прайшло ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай».
Псіхолаг дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Вераніка Пруднікава расказала аб важнасці выбару правільнага жыццёвага арыенціра, аб тым, што каштоўнасці вызначаюць нашы думкі, словы і ўчынкі. Яркімі прыкладамі правільна абранага жыццёвага шляху сталі гісторыі жыцця Св. Лукі (Воіна-Ясянецкага), Віктара Франкла, Аляксандра Купрына, Юрыя Нікуліна і інш.


































