
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
- Details
- Створана 23.02.2024 10:55
Дарагія мужчыны!
Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэты дзень з'яўляецца сімвалам мужнасці, адвагі і гонару ўсіх, хто стаіць на варце бяспекі нашай Радзімы і сваіх сем'яў.
Мы шчыра ганарымся вамі і дзякуем вам за вернасць, смеласць і самаадданасць. Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, міру і дабра! Няхай ваша жыццё будзе напоўнена радасцю, любоўю і шчасцем!


































