
Лекцыя «Закаханасць і каханне»
- Details
- Створана 26.02.2024 09:23
Для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» 22 лютага ў бібліятэцы прайшла лекцыя «Закаханасць і каханне».
Псіхолаг дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Вераніка Пруднікава падрабязна расказала пра паняцці «каханне» і «закаханасць». Для маладых людзей асабліва важна разумець, чым адрозніваецца закаханасць ад сапраўднага кахання, а таксама якія стадыі пражывае кожны чалавек на шляху да сталасці.
Навучэнцы былі актыўныя пры абмеркаванні паняццяў «каханне» і «закаханасць», а таксама ўважлівыя ў адказах на правакацыйныя пытанні лектара.
Выконваючы пасля тэарэтычнай часткі трэнінгавае практыкаванне на ўважлівыя зносіны, маладыя людзі змаглі зразумець, наколькі важнымі з'яўляюцца ўменне слухаць і падтрымка адзін аднаго ў любых сітуацыях.
Мерапрыемства пакінула самыя прыемныя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў.


































