
Тэатральная гасцёўня
- Details
- Створана 26.02.2024 12:12
Сустрэча з аматарскім тэатральным калектывам «Светач» пад кіраўніцтвам Раісы Піталенка адбылася 24 лютага ў абласной бібліятэцы.
Калектыў прадставіў спектакль «Лёгкае знаёмства» паводле п'есы Валянціна Краснагорава.
Рамантычная камедыя ў выкананні Людмілы Ліўшыц і Яўгена Клемята спалучала ў сабе тонкі гумар, лірызм, глыбокае пранікненне ў чалавечую натуру, захапляльны сюжэт і займальны дыялог.
Эмоцыі гасцей мерапрыемства вар'іраваліся ад шчасця да суму, ад суперажывання да асуджэння, ад раздражнення да гора, ад прызнання сябе да надзеі.
Гледачы былі шчыра расчуленыя таленавітай ігрой акцёраў і захопленыя сюжэтам п'есы.


































