
Адкрыццё выставы «Каты Падарожніка»
- Details
- Створана 29.02.2024 15:44
29 лютага напярэдадні Дня котак у бібліятэцы адкрылася ўнікальная выстава катоў-сувеніраў са ўсяго свету «Каты вандроўцы». У прыватнай калекцыі турагента і выкладчыка Дзмітрыя Рыжыка – каля тысячы намаляваных, выструганых, выпілаваных, адлітых катоў з больш чым шасцідзесяці краін свету.
Вялікія і зусім мініяцюрныя, пухнатыя і не вельмі, мілыя і смешныя, хітраватыя і сур'ёзныя каты і коткі выклікаюць цікавасць і прыцягваюць увагу не толькі сваім вонкавым выглядам, але гісторыямі з'яўлення ў калекцыі. Падчас аўтарскай экскурсіі Дзмітрый Рыжык пазнаёміў прысутных з найбольш цікавымі экспанатамі і адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
Адкрыццё выставы стала першай падзеяй праекту «Библиотечный КОТ. Книги. Общение. Творчество», які аб'яднае цэлы калейдаскоп цікавых літаратурных і пазнавальных мерапрыемстваў, конкурсаў, выстаў, майстар-класаў, прысвечаных кнігам і... катам.
Выстава катоў-сувеніраў са ўсяго свету «Каты вандроўцы» размяшчаецца ў фае 3-га паверха бібліятэкі і выставачнай зале «Ex Libris» і працуе да 30 красавіка.
Папярэдні запіс на экскурсіі па тэлефоне 67-00-28.


































