
Першая вясновая сустрэча ў тэлекафэ «Вячэрні Віцебск»
- Details
- Створана 04.03.2024 11:25
Першая вясновая сустрэча ў тэлекафэ «Вячэрні Віцебск» была прысвечана Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна.
Дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян і загадчык агульнай чытальнай залы Таццяна Патоцкая расказалі пра бібліятэчныя праекты, якія ўжо паспяхова рэалізуюцца і якія плануюцца ў бліжэйшай будучыні.
Акцэнт быў зроблены на знаёмства тэлегледачоў з мультымедыйным рэсурсам «Святыя заступнікі Віцебшчыны», які стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі па выніках 2023 года.
Асобна ішла размова пра спецыяльны праект «Погляд знутры» да 95-годдзя абласной бібліятэкі, які сумесна рыхтуюць Тэлерадыёкампанія «Віцебск» і абласная бібліятэка. Штотыдзень па панядзелках выходзіць новы сюжэт.
У 2024 годзе тэлекафэ «Вячэрні Віцебск» адзначае свой юбілей. Каб зрабіць гэтую падзею па-сапраўднаму асаблівай і запамінальнай, Тэлерадыёкампанія «Віцебск» штомесяц разыгрывае для сваіх гледачоў 10 падарункаў. Права правядзення чарговага розыгрышу з каштоўным прызам – веласіпедам – было дадзена Таццяне Адамян і Таццяне Патоцкай. Адметна, што пераможцай розыгрышу стала ўдзельніца па імені Таццяна!


































