
Лекцыя «Жаноцкасць і мужнасць»
- Details
- Створана 29.02.2024 13:31
Лекцыя на тэму «Жаноцкасць і мужнасць» для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа прайшла ў бібліятэцы 29 лютага.
Мерапрыемства было арганізавана ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай».
Псіхолаг дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» Вераніка Пруднікава прапанавала маладым людзям абмеркаваць важныя для фарміравання асобы паняцці мужнасці і жаноцкасці на прыкладзе твораў класічнай рускай літаратуры.


































