
Адкрыццё выставы творчых работ «У душы заўсёды вясна»
- Details
- Створана 06.03.2024 13:15
4 сакавіка адкрылася выстава творчых работ мастака Марыны Шутко «У душы заўсёды вясна». Экспазіцыя прымеркавана да Дня жанчын, прадстаўлены вырабы ручной работы: хусткі, палантыны, выкананыя ў тэхніцы батык (натуральны шоўк, лён).
Марына Шутко – выпускніца мастацка-графічнага факультэта ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар мастацкага роспісу па тканіне (батык) стварае ўнікальныя і непаўторныя творы мастацтва. У яе творчай біяграфіі 14 персанальных выстаў, прадстаўленых у розных выставачных залах Віцебска і іншых гарадоў Беларусі.
Работы майстра напоўнілі выставачную прастору сонечным святлом, пяшчотай і лёгкасцю.
Выстава адкрыта да 12 сакавіка.


































