
Гучныя чытанні «Чытаем Шэкспіра»
- Details
- Створана 12.03.2024 14:46
Чытанне – гэта не толькі рух наперад, але і магчымасць пагрузіцца ў дзіўны свет літаратуры, культуры і гісторыі іншых народаў.
Гучныя чытанні «Чытаем Шэкспіра» ў аддзеле выданняў на замежных мовах сталі яскравым прыкладам таго, як можна прыцягнуць увагу моладзі да класікі сусветнай літаратуры. Знаёмства з творчасцю Уільяма Шэкспіра дазволіла вучням сярэдняй школы № 11 імя М. М. Бахціна лепш зразумець светапогляд і культуру людзей іншай краіны, а таксама развіць свае навыкі чытання, успрымання і аналізу тэксту на замежнай мове.
Завяршылася мерапрыемства тэатралізаваным прадстаўленнем шэкспіраўскіх крылатых фраз на дзвюх мовах, якое стала сапраўдным культурным абменам і ўзбагаціла ўдзельнікаў мерапрыемства новымі ведамі і вопытам.


































