
Творчы вечар «Шлях святой Еўфрасінні»
- Details
- Створана 14.03.2024 11:38
Творчы вечар «Шлях святой Еўфрасінні» адкрыў 12 сакавіка ў бібліятэцы цыкл мерапрыемстваў у рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай», прысвечаных Дню праваслаўнай кнігі.
Святочнае мерапрыемства пачалося з малення на пачатак усякай добрай справы, якую правёў клірык храма Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы г. Віцебска протаіерэй Ігар Машкей.
Манахіня Іусціна, якая прысутнічала на вечарыне разам з іншымі насельніцамі Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра г. Полацка, зачытала прывітальны адрас ад ігуменні манастыра Еўдакіі, прысвечаны выдатнаму святу.
Таксама яна расказала пра дзейнасць выдавецтва манастыра і пра новыя кнігі, якія можна было не толькі пагартаць, але і набыць.
Гэта выданні пра манастыр і ігуменняў, пра манаскае жыццё, пра мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) і святога Паісія Святагорца. Прадстаўленыя на прэзентацыі даведнік «Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр са старажытнасці да нашых дзён», кніга для дзяцей «Адзін дзень у Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры» Ірыны Токаравай і іншыя цяпер ёсць і ў абласной бібліятэцы.
У сваю чаргу старшыня выдавецкага аддзела Віцебскай епархіі іерэй Аляксандр Мацвееў пазнаёміў прысутных з серыяй жыційных кніг, у тым ліку прысвечаных святой Еўфрасінні Полацкай, выпушчаных гэтым аддзелам.
Творчую атмасферу вечарыны падтрымлівалі паэтэса, аўтар жыційных кніг Алена Міхаленка, паэт, бард Пётр Захараў, паэтэса, член абласнога саюза праваслаўных жанчын Вера Адамава.


































