
Адкрыццё выставы работ Алены Варашылавай і яе вучняў «Знаёмства з абразом»
- Details
- Створана 15.03.2024 10:55
14 сакавіка адкрылася выстава работ Алены Варашылавай і яе вучняў «Знаёмства з абразом».
Алена Юр'еўна больш за 20 гадоў займаецца іканапісам. Вучыць гэтаму мастацтву ў традыцыях XII–XIV стагоддзяў у арт-студыі «Пакроў» паводле аўтарскай праграмы. Яе імя і работы былі тройчы ўнесены ў штогадовы міжнародны каталог «Хрысціянскае мастацтва» выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі.
Для ўсіх жадаючых мастак правяла экскурсію, якая дазволіла гледачам атрымаць уяўленне пра выразнасць сілуэтаў і яснасць колеравых спалучэнняў, каноны свяшчэнных выяў у праваслаўнай культуры.
Выстава працуе да 7 красавіка.


































