
Выстава-прагляд «Новыя кнігі – новае чытанне»
- Details
- Створана 15.03.2024 13:17
Выстава-прагляд «Новыя кнігі – новае чытанне» аддзела абанемента з 11 па 14 сакавіка прадставіла ўвазе чытачоў больш за 600 новых выданняў розных жанраў.
Значную частку экспазіцыі займала мастацкая літаратура сучасных айчынных і зарубежных аўтараў. Цікавасць чытачоў таксама выклікала дакументальная, біяграфічная і ваенна-гістарычная літаратура.
Са спісам кніг, якія былі прадстаўленыя на выставе, можна ў зручны час азнаёміцца ў аддзеле абанемента і забраніраваць упадабанае выданне для наступнага чытання.
Дадатковая інфармацыя: +375 (212) 67 23 84, +375 (29) 824 38 22.


































