
Гістарычная візітка «Глеб Усяславіч: першы князь менскі»
- Details
- Створана 20.03.2024 09:56
У рамках бібліятэчнага праекта «Беларусь – краіна маёй будучыні» юнацкі аддзел прадстаўляе цыкл гістарычных візітак (відэапрэзентацый), прысвечаных выдатным асобам беларускай гісторыі.
Першы выпуск раскажа пра сына легендарнага полацкага князя Усяслава Чарадзея – першага кіраўніка горада Менска і Менскага княства Глеба Усяславіча, які значна пашырыў і ўмацаваў свае землі, абараняючы іх ад ворагаў.


































