
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова
- Details
- Створана 20.03.2024 15:37
19 сакавіка адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Вспоминая учителя. 1-я часть Симфонии № 7 Бориса Тищенко», прысвечаная 85-годдзю геніяльнага кампазітара, любімага вучня, бліжэйшага сябра і паслядоўніка Д. Д. Шастаковіча Барыса Іванавіча Цішчанкі.
Расійскі кампазітар (23 сакавіка 1939, Ленінград – 9 снежня 2010, Санкт-Пецярбург) – лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых кампазітараў «Пражская вясна-1966», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі імя М. І. Глінкі (1978), заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1978), прафесар (з 1986), народны артыст Расіі (1987). Барыс Цішчанка напісаў 8 сімфоній, 4 праграмныя сімфоніі, балеты «Яраслаўна», «Дванаццаць», «Муха-Цакатуха», оперу «Крадзенае сонца», аперэту «Тараканішча», «Рэквіем» на вершы Г. Ахматавай, некалькі вакальных цыклаў, 9 канцэртаў для розных інструментальных складаў, 10 фартэпіянных санат, 4 санаты для струнных інструментаў сола, музыку да тэатральных пастановак і кінафільмаў. Яго сачыненні запісаны рознымі фірмамі грамзапісу, выдадзены ў Расіі і ў многіх еўрапейскіх краінах.
Сёмая сімфонія створана кампазітарам у 1994 годзе. Яна прысвечана дырыжору Эдуарду Сярову, пад кіраўніцтвам якога была ўпершыню выканана 22 лютага 1997 года ў г. Волжскі. Пецярбургская прэм'ера сімфоніі адбылася 2 сакавіка 1997 года ў Вялікай зале філармоніі.
Удзельнікі мерапрыемства праслухалі запіс сімфоніі ў выкананні Акадэмічнага сімфанічнага аркестра Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі, дырыжор Дзмітрый Яблонскі.


































