
Дабрачынная акцыя «Дарыць дзеля дабра»
- Details
- Створана 21.03.2024 13:45
У рамках мэтавай комплекснай праграмы «Міласэрнасць» 18 сакавіка абласная бібліятэка пры актыўнай падтрымцы і ўдзеле сваіх чытачоў правяла дабрачынную акцыю «Дарыць дзеля дабра».
Больш за 700 кніг і часопісаў было сабрана і перададзена ў Дзяржаўную ўстанову сацыяльнага абслугоўвання «Воранаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».
Сярод перададзеных выданняў былі класічныя творы, сучасныя замежныя і айчынныя дэтэктывы, а таксама праваслаўная літаратура. Культарганізатар Воранаўскага дома-інтэрната Таццяна Палхоўская ўпэўнена, што старонкі гэтых кніг стануць крыніцай натхнення і ведаў для новых чытачоў.


































