
Літаратурна-адукацыйная гульня «Беларускія народныя святы»
- Details
- Створана 22.03.2024 13:35
У рамках праекта «Урокі грамадзянскай культуры на розных мовах» 21 сакавіка супрацоўнікі аддзела выданняў на замежных мовах правялі літаратурна-адукацыйную гульню «Беларускія народныя святы», прысвечаную славянскім каляндарным святам.
Вучні 6 класа сярэдняй школы № 40 г. Віцебска імя М. М. Громава даведаліся больш пра такія святы, як каляды, Масленіца, Сёмік, Іван Купала. Займальная гульня дазволіла ім не толькі даведацца новыя словы на англійскай мове, звязаныя са святамі. Дзеці адгадалі загадкі, сабралі прыказкі і з лёгкасцю вымавілі складаныя скорагаворкі. Паглыбленне ў культуру і традыцыі беларускага народнага календара ўзбагаціла іх новымі ведамі і навыкамі.


































