
Конкурс дзіцячага малюнка «Нам мир завещано беречь»
- Details
- Створана 25.03.2024 14:40
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і Віцебскі абласны савет Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў прадстаўляюць відэаагляд творчых работ удзельнікаў і прызёраў адборачнага этапа конкурсу малюнкаў «Нам мир завещано беречь».
Гэты конкурс, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, з'яўляецца важным крокам у захаванні памяці аб гераізме і мужнасці савецкіх воінаў, а таксама памяці аб ахвярах вайны і халакоста на тэрыторыі Беларусі.
У аглядзе прадстаўлены работы навучэнцаў сярэдніх і спецыялізаваных навучальных устаноў, мастацкіх школ Віцебска і Віцебскай вобласці. Кожны малюнак выказвае падзяку маладога пакалення і праз творчасць нагадвае аб важнасці беражлівых адносін да міру.


































