
«Фарбы + пэндзлі + натхненне»
- Details
- Створана 26.03.2024 12:04
У духоўна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі 25 сакавіка стартаваў новы праект «Фарбы + пэндзлі + натхненне», у рамках якога іканапісец Алена Варашылава будзе праводзіць творчыя майстар-класы для ўсіх жадаючых.
Першы занятак Алена Юр'еўна прысвяціла велікоднага роспісу яек. Вучні 6 «Б» класа сярэдняй школы № 18 г. Віцебска імя У. С. Смятаніна асвоілі розныя тэхнікі роспісу і паспрабавалі сябе ў ролі мастакоў. Займальны занятак не толькі пазнаёміў удзельнікаў з новым відам творчасці, але і дапамог прасякнуцца атмасферай надыходзячага свята Вялікадня.
Пасля заканчэння занятку Алена Варашылава правяла экскурсію па выставе сваіх работ «Знаёмства з абразом».


































