
Дар бібліятэцы з асабістай калекцыі Валерыя Праснова
- Details
- Створана 27.03.2024 14:41
Больш за 500 кніг з асабістай калекцыі кандыдата тэхнічных навук Валерыя Праснова перадаў у дар Віцебскай абласной бібліятэцы яго сын Дзяніс Прасноў.
З калекцыі выкладчыка Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (цяпер – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава) фонд бібліятэкі папоўнілі серыя «Літаратурныя помнікі», пяцітомны збор работ Авіцэны (Ібн Сіны), зборы твораў рускіх класікаў, навуковыя працы па матэматыцы, даведнікі і энцыклапедыі па розных навуковых дысцыплінах, мастацкія альбомы, зборнікі казак розных народаў і шмат іншага.
У бліжэйшы час гэтыя кнігі стануць даступнымі для чытачоў у аддзеле абанемента.


































