
Знаёмства супрацоўнікаў Кастрычніцкага РАУС г. Віцебска з бібліятэкай
- Details
- Створана 12.09.2012 15:22
11 верасня група маладых супрацоўнікаў Кастрычніцкага РАУС г. Віцебска наведала Віцебскую абласную бібліятэку. Сустрэча была арганізавана пры ўдзеле Савета ветэранаў Кастрычніцкага РАУС.
Супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі пазнаёмілі гасцей з гісторыяй бібліятэкі і асноўнымі накірункамі дзейнасці краязнаўчага аддзела. У рамках мерапрыемства быў праведзены экскурс у гісторыю роднага горада, адбыўся прагляд фільма «Молодость древнего Витебска», агляд рэдкіх кніг сярэдзіны XIX – пачатку XX стагоддзяў, дакументаў з электроннай калекцыі «Витебщина: документальное наследие». Супрацоўнікаў міліцыі зацікавілі падзеі Айчыннай вайны 1812 года, якія адбываліся на тэрыторыі Віцебскай вобласці.


































