
Адкрыццё выставы «Пушкінскія музеі Расіі»
- Details
- Створана 10.04.2024 12:06
9 красавіка дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян і дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае» Георгій Васілевіч адкрылі выставу «Пушкінскія музеі Расіі».
Экспазіцыя прадстаўляе музеі Расійскай Федэрацыі, якія расказваюць пра жыццё і творчасць паэта, і запрашае ў падарожжа па пушкінскіх мясцінах. На здымках – сталічныя і правінцыйныя асабнякі і сядзібы, дзе зараз размешчаны музейныя экспазіцыі, выявы мемарыяльных прадметаў. Фотарад дапаўняе інфармацыя аб установах культуры з указаннем іх інтэрнэт-адраса.
Займальную экскурсію для ўдзельнікаў мерапрыемства правяла начальнік службы інфармацыі і міжнародных сувязей Пушкінскага Запаведніка Надзея Васілевіч.
Выстава працуе да 3 мая.


































