
Выстава студэнцкіх работ «Пленэр-2023»
- Details
- Створана 19.04.2024 14:12
Выстава работ «Пленэр-2023» студэнтаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава прадстаўлена ў фае 3-га паверха абласной бібліятэкі.
Маляўнічыя эцюды і графічныя замалёўкі адлюстроўваюць імгненні, перадаюць характар, настрой, атмасферу знаёмых куткоў Віцебска і яго наваколля. Работы выкананы алоўкам, мяккімі матэрыяламі, гелевай ручкай, тушшу і акварэллю.
Куратарамі выставы выступілі выкладчыкі кафедры выяўленчага мастацтва Алена Антонычава і Юлія Багданава.
Выстава работ «Пленэр-2023» адкрыта да 30 красавіка.


































