
Гульня-дыялог «Каханне, сям'я, шчасце»
- Details
- Створана 23.04.2024 10:32
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна завяршыла чарговы цыкл лекцый, падрыхтаваных і праведзеных сумесна з Цэнтрам падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».
Для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа прайшлі тэматычныя лекцыі псіхолага Веранікі Пруднікавай «Сэнс жыцця», «Мужнасць і жаноцкасць», «Закаханасць і каханне».
Фінальная гульня-дыялог «Каханне, сям'я, шчасце» адбылася 18 красавіка ў бібліятэцы. У якасці кампетэнтнага журы выступілі клірык храма Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Ігар Машкей і псіхолаг Цэнтра падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», арганізатар і вядучы праекта «Школа сям'і 21 стагоддзя» пры Віцебскай духоўнай семінарыі Іна Слуцкая.
Некалькі каманд з Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа спаборнічалі, абмяркоўваючы ў гульнявой форме важныя жыццёвыя тэмы. У інтэрактыўным фармаце ўдзельнікі атрымалі новыя веды аб зносінах паміж людзьмі, аб пачуццях і эмоцыях, а таксама навыкі для развіцця гарманічных адносін у сваёй сям'і і з акружаючымі людзьмі.
Пераможца быў вызначаны па колькасці атрыманых балаў. Але арганізатары праекта ўпэўнены, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню ва ўсіх удзельнікаў пазітыўнага разумення сям'і, кахання і шчасця, што з'яўляецца важным аспектам у працэсе станаўлення асобы.


































