
Бібліятэка на Дошцы гонару
- Details
- Створана 22.04.2024 10:01
Урачыстая цырымонія занясення на Дошку гонару Чыгуначнага раёна Віцебска прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і работнікаў па выніках 2023 года адбылася ў Гімназіі № 2.
За высокія дасягненні ў працы, прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць на Дошку гонару Чыгуначнага раёна Віцебска занесена загадчык агульнай чытальнай залы Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Патоцкая.
Пад кіраўніцтвам Таццяны Віктараўны была распрацавана мэтавая комплексная праграма «Жывое слова мудрасці духоўнай на 2024–2026 гг.», у рамках якой праводзяцца розныя мерапрыемствы: сустрэчы, круглыя сталы, прэзентацыі. Яна стала ініцыятарам стварэння ў бібліятэцы батлеечнага тэатра, сфарміравала тэатральную трупу і сцэнарна-рэжысёрскую групу, арганізавала мастацкае афармленне.
Мультымедыйны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны», які атрымаў блаславенне епіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі «Лепшы інтэрактыўны праект культурна-асветніцкай дзейнасці абласных бібліятэк». Рабочая група на чале з Таццянай Віктараўнай сабрала і абагульніла з архіўных, біяграфічных і іншых крыніц інфармацыю пра жыццё і подзвігі праваслаўных людзей, якія служылі Богу і народу на нашай зямлі.
Таццяна Патоцкая займае актыўную жыццёвую пазіцыю, пастаянна ўдасканальвае прафесійныя навыкі, актыўна прымяняе іх у дзейнасці бібліятэкі для захавання і развіцця нацыянальнай культуры і фарміравання духоўна-маральных арыенціраў беларускага грамадства.
Віншуем нашу калегу, дзякуем за шчырую любоў да прафесіі і старанную штодзённую працу, ганарымся заслужаным поспехам бібліятэкі!


































