
Урок духоўнасці «Велікодная радасць»
- Details
- Створана 25.04.2024 14:03
Урок духоўнасці для малодшых школьнікаў «Велікодная радасць» прайшоў у духоўна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі ў рамках праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» 24 красавіка.
Вучні 18 сярэдняй школы імя У. С. Смятаніна пазнаёміліся з гісторыяй вялікага праваслаўнага свята – Вялікадня, даведаліся шмат новага пра народныя павер'і і велікодныя традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён.
Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне «Што ты ведаеш пра Вялікдзень?», дзяліліся сямейнымі традыцыямі святкавання Вялікадня, і разам з супрацоўнікамі аддзела абанемента выканалі творчае заданне «Велікодны кошык».
Сустрэча завяршылася экскурсіяй па бібліятэцы.


































