
Семінар-практыкум бібліёграфаў «Выдавецкая і бібліяграфічная дзейнасць публічных бібліятэк: выклікі часу»
- Details
- Створана 26.04.2024 08:33
Семінар-практыкум «Выдавецкая і бібліяграфічная дзейнасць публічных бібліятэк: выклікі часу» адбыўся 23 красавіка для бібліёграфаў публічных бібліятэк Віцебскай вобласці.
Адкрыла мерапрыемства дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Адамян.
На пасяджэнні абмяркоўваліся асноўныя патрабаванні для выканання карэктнай загрузкі масіваў бібліяграфічных запісаў у Рэгіянальны зводны электронны каталог, разглядаліся праблемныя пытанні стварэння бібліяграфічных запісаў у фармаце BELMARC, аналізавалася бібліяграфічная прадукцыя публічных бібліятэк вобласці. Бібліёграфы азнаёміліся з сучаснай практыкай стварэння электронных рэсурсаў на прыкладзе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Другая частка семінара прайшла на базе Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі (РЦПІ) Віцебскай вобласці і была прысвечаная актуальным пытанням развіцця сеткі Публічных цэнтраў прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.


































