
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова
- Details
- Створана 02.05.2024 10:52
30 красавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Геній, які апярэдзіў час», прысвечаная творчасці рускага кампазітара М. П. Мусаргскага.
У 1858 годзе дзевятнаццацігадовы малады чалавек пакінуў службу гвардзейца Праабражэнскага палка, каб прысвяціць сябе музыцы. Новыя гарызонты адкрыў для яго вабны свет мастацтва і знаёмствы з навукоўцамі, літаратарамі, музыкантамі. Будучы кампазітар пагрузіўся ў стыхію музыкі, пачалося яго палымянае, нястрымнае гарэнне. Амаль кожны яго твор быў адкрыццём. Навацыі былі ў галіне мелодыі, гармоніі, музычнай драматургіі...
Аляксандр Віктаравіч расказаў аб творчай спадчыне кампазітара – операх «Борис Годунов» і «Хованщина», п'есах для аркестра, цыклах вакальнай і фартэпіяннай музыкі, рамансах і песнях.
У выкананні лектара прагучалі п'есы з цыкла фартэпіянных мініяцюр «Картинки с выставки».


































