
Сустрэча з дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу
- Details
- Створана 02.05.2024 15:29
Сустрэча калектыву бібліятэкі з дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу, старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валяр'янам Мацкевічам адбылася 2 мая.
У ходзе мерапрыемства акцэнты былі пастаўлены на тэмах умацавання нацыянальнага адзінства і суверэнітэту, асноўных напрамках унутранай і знешняй палітыкі, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны.
Валяр'ян Альбіновіч падкрэсліў значнасць Усебеларускага народнага сходу ў сістэме дзяржаўнага кіравання, адзначыў яго ролю і месца ў сацыяльна-эканамічных дасягненнях краіны.


































