
Анатаваны бібліяграфічны спіс «Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь»
- Details
- Створана 07.05.2024 16:28
Канстытуцыя – прыкмета развітога, свабоднага грамадства. Дзеючы Асноўны Закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту нашай краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым падмуркам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы.
Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь». У спісе прадстаўлены нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь, кніжныя выданні і артыкулы з перыядычных выданняў.


































