eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Інтэрнацыянальная гасцёўня «У сяброўстве народаў вялікая сіла»

У рамках Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця 21 мая ў бібліятэцы адбылася інтэрнацыянальная гасцёўня «У сяброўстве народаў вялікая сіла».

У атмасферы талерантнасці, павагі і сяброўства замежныя студэнты ВНУ горада паказалі нацыянальныя асаблівасці і ўнікальнасць сваёй культуры праз гукі народных інструментаў, мелодыі песень на розных мовах і танцы.

Па-беларуску гасцінна пачаўся канцэрт з выступлення студэнтаў УА «Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага». Дар'я Лугаўцова і Наталля Гарэлышава выканалі песню «Тучи в голубом». Дуэт баяністаў Ілона Вазняк і Дзмітрый Бардок нагадалі пра драматычныя падзеі гісторыі нашага народа, выканаўшы папулярную песню Мацвея Блантэра «Катюша» ў сучаснай апрацоўцы.

Падчас мерапрыемстваў харэаграфічныя калектывы «Індаф'южэн» (Індыя) і «Міксфід» (Шры-Ланка) з УА «Віцебскі дзяржаўны ордэны Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт» пазнаёмілі гледачоў з галоўным элементам індыйскай і ланкійскай культуры – нацыянальным танцам. Традыцыі гэтага танца сыходзяць каранямі ў тысячагадовую гісторыю. У кожным руху змяшчаецца пасланне гледачу: жэст цела, рук, вачэй, мімікі гэтак жа значны, як слова ў вялікай паэме.

Візіткай з Кітая стаў музычны нумар у выкананні Юнь Вэньбін. Ён прадставіў магчымасць пачуць матаўрын (або марынхур) – мангольскі смычковы інструмент, які вельмі распаўсюджаны ў яго краіне. Вынаходства гэтай музычнай прылады легенда звязвае з хлопчыкам Сухэ, які так ўвекавечыў свайго любімага каня. З тых далёкіх стагоддзяў, галоўка грыфа інструмента заўсёды выраблена ў выглядзе галавы каня. Не менш яркім быў танцавальны нумар Вань Чжыхаа і Тан Цзінь. Марудлівыя і плаўныя рухі танца ўвасобіліся ў спектакль пра каханне. Гэтыя таленавітыя дзеці атрымліваюць адукацыю ва УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».

Хунджові Рэйс Пірэс Данке з Беніна, франкамоўнай дзяржавы ў Заходняй Афрыцы, – студэнт УА «Віцебскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА». Ён прачытаў верш «Маладыя гады» беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча.

Яркім і запамінальным было выступленне дружнага калектыву з Віцебскага яўрэйскага дома. З дзіцячым запалам прагучаў вершаваны інтэрактыў на іўрыце. У выкананні знакамітай сям'і Перэльман прагучала ўсім вядомая «Купалінка». Ансамбль «Наша песня» віртуозна і душэўна выканаў папулярныя матывы на ідыш.

Расійскія студэнты УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» Іван Архіпаў і Кірыл Андрэянаў прадставілі ўвазе слухачоў вядомы твор класіка рускай літаратуры А. С. Пушкіна «Евгений Онегин».

Заключным акордам канцэрта стала выступленне расійскай студэнткі УА «Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» Анастасіі Івановай з песняй «Матушка Земля».

Усіх удзельнікаў аб'яднала мова музыкі, якую разумеюць усе народы, нягледзячы на нацыянальныя і культурныя адрозненні.

 

  • Харэаграфічны калектыў «Міксфід» (Шры-Ланка)
    big image
    Харэаграфічны калектыў «Міксфід» (Шры-Ланка)
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Дар'я Лугаўцова і Наталля Гарэлышава
    big image
    Дар'я Лугаўцова і Наталля Гарэлышава
  • Юнь Вэньбін (Кітай)
    big image
    Юнь Вэньбін (Кітай)
  • Дуэт баяністаў Ілона Вазняк і Дзмітрый Бардок
    big image
    Дуэт баяністаў Ілона Вазняк і Дзмітрый Бардок
  • У час выступлення дзяцей Віцебскага яўрэйскага дома
    big image
    У час выступлення дзяцей Віцебскага яўрэйскага дома
  • Сям'я Перэльман
    big image
    Сям'я Перэльман
  • Іван Архіпаў і Кірыл Андрэянаў (Расія)
    big image
    Іван Архіпаў і Кірыл Андрэянаў (Расія)
  • Ансамбль «Наша песня»
    big image
    Ансамбль «Наша песня»
  • Анастасія Іванова (Расія)
    big image
    Анастасія Іванова (Расія)
  • Харэаграфічны калектыў «Індаф'южэн» (Індыя)
    big image
    Харэаграфічны калектыў «Індаф'южэн» (Індыя)
  • Хунджові Рэйс Пірэс Данке (Бенін)
    big image
    Хунджові Рэйс Пірэс Данке (Бенін)
  • Вань Чжыхаа і Тан Цзінь (Кітай)
    big image
    Вань Чжыхаа і Тан Цзінь (Кітай)