
Сямейнае свята «Библиотечный КОТ. Книги. Общение. Творчество»
- Details
- Створана 23.05.2024 12:17
Сямейнае свята «Библиотечный КОТ. Книги. Общение. Творчество» з цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсу творчых работ «Кніжны кот Фаліянт», прысвечанага талісману аддзела рэдкай кнігі Віцебскай абласной бібліятэкі, адбылося 22 мая.
На конкурс было пададзена 288 заявак! Вучні школ і гімназій, выхаванцы мастацкіх студый і аб'яднанняў па інтарэсах пад кіраўніцтвам больш як 70 педагогаў увасобілі сваіх любімцаў у акварэлі і гуашы, алоўкамі і маркерамі, са скуры і футра, з пражы і гліны.
Удзельнікі конкурсу стваралі кніжнага ката ў намінацыях «Жывапіс, графіка» і «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць», выкарыстоўваючы самыя разнастайныя тэхнікі і не стрымліваючы сваю фантазію. Члены журы вызначылі пераможцаў і лаўрэатаў, якія атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
У намінацыі «Жывапіс, графіка» (узроставая катэгорыя 8-13 гадоў) званне «Лаўрэат конкурсу творчых работ «Кніжны кот Фаліянт» прысвоена:
Лаўрэат I ступені – Эвеліна Хлебнікава, 12 гадоў;
Лаўрэат II ступені – Вікторыя Богуш, 8 гадоў;
Лаўрэат III ступені – Андрэй Паляковіч, 9 гадоў.
У намінацыі «Жывапіс, графіка» (узроставая катэгорыя 14-18 гадоў) званне «Лаўрэат конкурсу творчых работ «Кніжны кот Фаліянт» прысвоена:
Лаўрэат I ступені – Ксенія Кісялёва, 14 гадоў;
Лаўрэат II ступені – Кацярына Бараноўская, 14 гадоў;
Лаўрэат III ступені – Сафія Уданоўская, 15 гадоў.
У намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» (узроставая катэгорыя 8-13 гадоў) званне «Лаўрэат конкурсу творчых работ «Кніжны кот Фаліянт» прысвоена:
Лаўрэат I ступені – Урсула Пятроўская, 10 гадоў;
Лаўрэат II ступені – Цімур Берчанка, 11 гадоў;
Лаўрэат III ступені – Яўгенія Баранава, 11 гадоў.
У намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» (узроставая катэгорыя 14-18 гадоў) званне «Лаўрэат конкурсу творчых работ «Кніжны кот Фаліянт» прысвоена:
Лаўрэат I ступені – Карына Ханяк, 16 гадоў; Лізавета Несцяровіч, 16 гадоў;
Лаўрэат II ступені – Вікторыя Рудзячэнка, 15 гадоў;
Лаўрэат III ступені – Дар'я Герасімава, 17 гадоў.
Па рашэнні журы вызначаны лаўрэаты звання «Уладальнік спецыяльнага прыза журы» ў некалькіх намінацыях:
«Самы фотагенічны кот» – праца «Кот» Аляксандра Вакара, 12 гадоў;
«Самы Віцебскі кніжны кот» – праца «Захавальнік кніг» Яна Казакова, 7 гадоў;
«Самы юны котамастак» – Цімафей Разумаў, 6 гадоў;
«За гумар у творчасці» – Анастасія Палтарацкая, 15 гадоў;
«Я магу! Я малюю!» – Крысціна Бароўка, 13 гадоў.
Чытацкае галасаванне вызначыць ката, які стане тым самым сімвалам аддзела рэдкай кнігі. Кожны наведвальнік нашай бібліятэкі можа выбраць свайго фаварыта з 12 асноўных лаўрэатаў і аддаць за яго голас да канца мая.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання госці свята сталі ўдзельнікамі праграмы сямейнага свята.
У ходзе літаратурнай гульні «Всего понемножку о котах и кошках» дзеці не толькі даведаліся цікавыя факты пра сваіх любімых хатніх гадаванцаў, але і пазнаёміліся з класічнымі і сучаснымі літаратурнымі творамі пра катоў.
Па-сапраўднаму ўтульным стала чытанне ўслых заМурчальнай кніжкі «Доктор Кот. Пропавшая овечка» нямецкага аўтара і ілюстратара Валько.
Праверыць свае літаратурныя і музычныя веды прапанавала мультывіктарына, героямі якой сталі каты і коткі з мультфільмаў «Чучело-Мяучело», «Котенок по имени Гав», «Трое из Простоквашино», «Гарфилд», «Тайная жизнь домашних животных» і іншых.
На майстар-класе ў Творчай майстэрні ката Фаліянта можна было зрабіць кніжную закладку «Рыжы бандыт» у тэхніцы арыгамі.
Персанальную экскурсію для лаўрэатаў і іх педагогаў па выставе катоў-сувеніраў з усяго свету правёў калекцыянер і падарожнік Дзмітрый Рыжык.
Сямейнае свята літаратуры і творчасці «Библиотечный КОТ. Книги. Общение. Творчество» завершана, а выстава ўсіх конкурсных работ, размешчаная на другім і трэцім паверхах бібліятэкі, прадоўжыцца ўсё лета.


































