eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Абласны семінар «Бібліятэчнае абслугоўванне: сучасныя падыходы і пошук новых фарматаў»

Аддзел бібліятэказнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна арганізаваў 22–23 мая семінар «Бібліятэчнае абслугоўванне: сучасныя падыходы і пошук новых фарматаў» для загадчыкаў дзіцячых бібліятэк і загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі раённых і гарадскіх сетак публічных бібліятэк Віцебскай вобласці.

Першы дзень семінара прайшоў на пляцоўцы абласной бібліятэкі. Удзельнікаў віталі дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян і галоўны спецыяліст аддзела работы арганізацый сферы культуры ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Зоя Гукава.

З асноўнымі тэндэнцыямі інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў і напрамкамі сацыякультурнай дзейнасці бібліятэк пазнаёміла загадчык аддзела бібліятэказнаўства абласной бібліятэкі Наталля Пугачова.

Загадчык агульнай чытальнай залы Таццяна Патоцкая раскрыла актуальныя падыходы да прыцягнення чытачоў у бібліятэку.

Пра работу Цэнтра чытання і актыўнай творчасці «Бібліяпазл» расказала Вольга Бандарэнка, загадчык дзіцячай бібліятэкі імя Л. М. Талстога – філіяла № 1 Полацкай РЦБС.

Дзейнасць бібліятэк Лепельскай ЦБС па арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў прадставіла загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 1 Вольга Доўнер.

Наталля Цэлічына, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Докшыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, падзялілася вопытам прадстаўлення ўстановы ў інтэрнет-прасторы і стварэння эфектыўных бібліятэчных праектаў.

Яскравае ўражанне пакінулі наведванне сямейнага свята «Библиотечный КОТ: Книги. Общение. Творчество», у рамках якога адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу творчых работ «Кніжны кот Фаліянт», і майстар-клас па паперапластыцы «Сімвалы маёй Радзімы», арганізаваны аддзелам літаратуры па мастацтве.

У рамках семінара ўдзельнікі наведалі Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя М. Горкага ЦБС г. Віцебска, пазнаёміліся з новымі формамі і метадамі работы дзіцячай бібліятэкі імя У. Караткевіча і бібліятэкі-філіяла № 19 імя Е. Лось, прынялі ўдзел у майстар-класе па стварэнні кветкавай кампазіцыі.

Другі дзень семінара прайшоў на базе Цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Аршанскай ЦБС і пачаўся з агляднай экскурсіі. Асаблівасцю мерапрыемства стала знаёмства з чытальнай залай «Бібліятэка імя Янкі Сіпакова», для якой пісьменнік падарыў больш за пяць тысяч кніг са сваёй асабістай бібліятэкі.

У рамках круглага стала Аксана Кулагіна, дырэктар Аршанскай ЦБС, асвятліла асноўныя сацыякультурныя праекты сістэмы. З вопытам бібліятэк Аршанскага раёна па арганізацыі працы публічных цэнтраў прававой інфармацыі выступіла бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Вольга Лявонава.

Пытанне развіцця культурнай і адукацыйнай прасторы сельскай бібліятэкі раскрыла Людміла Кісялевіч, загадчык Бабініцкай сельскай бібліятэкі-клуба.

Прыемным пунктам праграмы семінара стала наведванне Аршанскага музея У. С. Караткевіча, у экспазіцыі якога прадстаўлена каля 640 прадметаў – гэта асабістыя рэчы пісьменніка, рукапісы яго твораў, малюнкі, а таксама наведванне дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча, якая размешчана ў велічным будынку былога калегіума езуітаў.

 

  • Удзельнікі семінара ў Аршанскай ЦБС
    big image
    Удзельнікі семінара ў Аршанскай ЦБС
  • Дзіцячая бібліятэка імя У. С. Караткевіча (г. Орша)
    big image
    Дзіцячая бібліятэка імя У. С. Караткевіча (г. Орша)
  • Таццяна Адамян
    big image
    Таццяна Адамян
  • Удзельнікі семінара
    big image
    Удзельнікі семінара
  • Кафедра праваслаўнай літаратуры
    big image
    Кафедра праваслаўнай літаратуры
  • Удзельнікі семінара
    big image
    Удзельнікі семінара
  • Таццяна Патоцкая
    big image
    Таццяна Патоцкая
  • Алена Багацёнак
    big image
    Алена Багацёнак
  • Удзельнікі семінара ў ЦБС г. Віцебска
    big image
    Удзельнікі семінара ў ЦБС г. Віцебска
  • Музей У. Караткевіча (г. Орша)
    big image
    Музей У. Караткевіча (г. Орша)
  • Аксана Кулагіна
    big image
    Аксана Кулагіна
  • Музей У. Караткевіча (г. Орша)
    big image
    Музей У. Караткевіча (г. Орша)
  • Наталля Пугачова
    big image
    Наталля Пугачова
  • Удзельнікі семінара
    big image
    Удзельнікі семінара
  • Удзельнікі семінара
    big image
    Удзельнікі семінара
  • Чытальная зала
    big image
    Чытальная зала
  • Падвядзенне вынікаў
    big image
    Падвядзенне вынікаў