
Старонкі вялікай культуры
- Details
- Створана 27.05.2024 09:20
Дзень славянскага пісьменства і культуры, які 24 мая адзначаюць у Беларусі і славянскіх краінах свету, прымеркаваны да Дня памяці святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія.
Свята нагадвае нам пра стваральнікаў славянскага алфавіта і пра неабходнасць павагі і захавання пісьмовых і культурных традыцый і звычаяў розных краін.
Са з'яўленнем пісьменства думка і слова атрымалі магчымасць распаўсюджвацца ў прасторы і часе. Каб ажывіць напісанае, яго дастаткова толькі прачытаць, нават праз стагоддзі.
Аддзел захоўвання асноўнага фонду і алічбоўкі дакументаў прадстаўляе відэапрэзентацыю фотаальбома «Старонкі вялікай культуры», у якім сабраны ўнікальныя старонкі «Астрамірава Евангелля» і «Апостала» Івана Фёдарава, рукапісныя тэксты Фёдара Дастаеўскага і Дзмітрыя Мендзялеева, рэжысёрскія нататкі Сяргея Эйзенштэйна і ўражанні Юрыя Гагарына, запісаныя падчас першага касмічнага палёту.
Чытайце, разважайце і знаходзьце карыснае ў любой інфармацыі!


































