
Круглы стол «Біялагічная бяспека фондаў»
- Details
- Створана 28.05.2024 10:47
Круглы стол «Біялагічная бяспека фондаў» адбыўся 27 мая ў абласной бібліятэцы. Сустрэча была арганізаваная па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прысвечаная пытанням захаванасці і абароны дакументаў.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел работнікі публічных бібліятэк і бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў, архіваў і музеяў горада.
Цэнтральным выступленнем стаў даклад мікрабіёлага аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Кацярыны Валынец. Яна расказала пра асноўныя прычыны біяпашкоджання бібліятэчных дакументаў, уздзеянне мікраміцэтаў на папяровыя носьбіты і яго наступствы.
Прысутныя абмеркавалі праблемы стабілізацыі і метады аховы ад біялагічных пашкоджанняў розных відаў дакументаў, прытрымліванне рэжыму захоўвання як асновы біялагічнай бяспекі фондаў.
Напрыканцы сустрэчы спецыяліст Нацыянальнай бібліятэкі адказала на шматлікія пытанні ўдзельнікаў.


































