
Адкрыццё выставы жывапісу Фелікса Кузняцова «Уж небо осенью дышало»
- Details
- Створана 14.09.2012 14:03
12 верасня ў фае бібліятэкі адбылося адкрыццё выставы жывапісу віцебскага мастака-пейзажыста Ф. М. Кузняцова «Уж небо осенью дышало».
Экспазіцыя прадстаўлена дваццаццю двума рэалістычнымі работамі, якія апавядаюць пра асеннюю прыгажосць роднай зямлі. Шамаціць лісце, струменіцца празрыстае святло, здаецца, ты не толькі бачыш, ты чуеш і адчуваеш гэта асенняе хараство. Мастацтвазнаўцы, паэты, журналісты, якія выступалі падчас адкрыцця выставы, гаварылі пра пачуцці цеплыні, спакою, якія ідуць ад работ Фелікса Міхайлавіча.








































