
Інтэрактыўнае чытанне «Спадарыня Злюка»
- Details
- Створана 07.06.2024 12:19
Інтэрактыўнае чытанне кнігі «Спадарыня Злюка» Соні Бугаевай адбылося 5 чэрвеня ў абласной бібліятэцы для вучняў малодшых класаў сярэдняй школы № 11 г. Віцебска.
Дзеці пагрузіліся ў гісторыю пра нязносную бабулю, адказвалі на пытанні і разважалі над выявамі і паводзінамі герояў.
Каб мерапрыемства стала больш займальным і запамінальным, пасля чытання кнігі кожны ўдзельнік стварыў сваімі рукамі галоўнага персанажа так, як яму падказала ўяўленне!


































